Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музычна-паэтычная вечарына “Мой родны кут”, 16.11.2018 г.

Дата: 20 ноября 2018 в 11:31, Обновлено 21 ноября 2018 в 10:20
409 просмотров

У рамках Года малой Радзімы ў нашай школе ў гэтым годзе адбыўся рад мерапрыемстваў, сярод якіх музычна-паэтычная вечарына “Мой родны кут”з удзелам паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Георгіевіча Курловіча. Творчасць гэтага паэта незвычайна мнагагранна: патрыятычная лірыка, пейзажная, інтымная, гумарыстычная… Пранікнёныя паэтычныя радкі пра любоў да сваёй Радзімы, бацькоў, сяброў дзяцінства, жонкі, забаўныя выпадкі з жыцця гучалі з вуснаў не толькі самаго аўтара, але і яго спадарожніцы Вольгі Мікалаеўны Курловіч. У ходзе вечара ў выкананні выкладчыкаў і навучэнцаў школы гучалі беларускія мелодыі і песні, якія прыдалі гэтаму мерапрыемству музычную афарбоўку. На памяць аб сустрэчы дырэктар Зубрыцкая Галіна Васільеўна ад імя ўсіх слухачоў прыпаднесла аўтару карціну, выкананую вучнямі аддзялення выяўленчага мастацтва школы. Упэўнены, што ніхто з прысутных у зале не застаўся абыякавым да мілагучнай матчынай мовы, пранікнёных меладычных гукаў і сустрэчы з цікавым суразмоўцай, нашым земляком, паэтам Віктарам Георгіевічам Курловічам. Напрыканцы сустрэчы слухачы мелі магчымасць задаць пытанні аўтару і пажадалі яму моцнага здароўя, дабрабыту і невычарпальнага творчага натхнення. Падрабязнасці – у нашым фотаальбоме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.