
У дзяржаўнай установе адукацыі “Роская дзіцячая школа мастацтваў” існуе добрая традыцыя: штогод у красавіку ладзіць фестываль беларускай музыкі. А ў гэтым годзе, дзякуючы падтрымцы аддзела культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, фестываль набыў статус “адкрытага” і выйшаў на новы ўзровень. З гэтае нагоды да ўдзелу ў ім змаглі далучыцца вучні дзвух суседніх школ мастацтваў – Ваўкавыскай і Краснасельскай. І атрымалася сапраўднае раённае свята беларускай музыкі! А яшчэ – і гэта не менш значна - умацаваліся творчыя стасункі паміж навучэнцамі (а іх, дарэчы, было 53 чалавека) і, безумоўна, выкладчыкамі-музыкантамі.
Як і на любым творчым спаборніцве, на фестывалі працавала прафесійнае журы: - старшыня – Матавіцкая Ала Аляксандраўна – настаўнік па класу акардэона ДУА “Слонімская сярэдняя школа №8 ім. М.Анішчыка”, лаурэат міжнародных конкурсаў, кіраўнік абласнога цэнтра эфектыўных педагагічных практык, член Саюза музычных дзеячаў Беларусі, аўтар 25 музычных зборнікаў для акардэона, кампазітар;
- Іванова Надзея Мікалаеўна – галоўны спецыяліст аддзела культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта і
- Дзямешчык Людміла Мікалаеўна – намеснік старшыні Ваўкавыскай раённай арганізацыы РГА “Белая Русь”, старшыня Краснасельскага выканаўчага камітэта.
Сам статус фестывалю не прэдугледжваў вызначэнне месц, а таму ўсе ўдзельнікі атрымалі Граматы за паспяховае выступленне. Сапраўды, гэта было правільным рашэннем, таму што ўсе юныя музыканты паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Але ўсё ж, журы не змагло застацца без вызначэння асобных намінацый.
Такім чынам, Дыпломам у намінацыі “музыкальная душа” былі адзначаны:
- Ульчанка Аляксандра (ДУА “Роская ДШМ”, настаўнік Сідоранка Аліна Віктараўна), канцэртмайстар Русак Наталля Аляксандраўна),
- Кулакоўскі Уладзіслаў (ДУА “Роская ДШМ”, настаўнік Сталярэўская Аліна Францаўна).
Дыпломам у намінацыі “юны віртуоз” адзначаны:
- Раманец Міхаіл (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Плаўская Святлана Яўгеньеўна),
- Вайтовіч Іван (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Сінікава Анастасія Віктараўна).
Дыпломам у намінацыі “надзея сцэны” адзначаны:
- Шупенька Вікторыя (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Кузьмар Жанна Іванаўна),
- Ульчанка Арсеній (ДУА “Роская ДШМ”, настаўнік Поясава Святана Клаўдзіеўнана).
Дыпломам у намінацыі “адзінства і гармонія” адзначаны ансамбль юных выканаўцаў “ТанДэм”: Кот Кірыл і Міхнік Дамір (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Анікіна Вольга Эдуардаўна).
Дыпломам у намінацыі “за адданасць народным традыцыям” адзначаны:
- Наумік Варвара (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Гаршкова Наталля Мікалаеўна.),
- Брыцько Ксенія (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Рыжко Маргарыта Пятроўна, канцэртмайстар Рыжко Аляксандр Констанцінавіч.).
Спецыяльныя прызы ад арганізатараў фестываля і Ваўкавыскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” атрымалі:
- Чэпялінда Дар’я (ДУА “Роская ДШМ”, настаўнік Станкевіч Іна Уладзіміраўна),
- Чэрніенка Цімафей (ДУА “Роская ДШМ”, настаўнік Поясава Святлана Клаўдзіеўна.),
- Развадоўская Анастасія (ДУА “Роская ДШМ”, настаўнік Сідоранка Аліна Віктараўна, канцэртмайстар Русак Наталля Аляксандраўна),
- Альшэўскі Дзмітрый (ДУА “Краснасельская ДШМ”, настаўнік Суднікевіч Святлана Уладзіміраўна.),
- Кот Даніл (ДУА “Ваўкавыская ДШМ”, настаўнік Анікіна Вольга Эдуардаўна, канцэртмайстар Ехлакова Ірына Анатольеўна.).
Галоўны прыз – Гран-Пры фестывалю – атрымала Аўтух Маргарыта (ДУА “Краснасельская ДШМ”, настаўнік Тамашэўская Людміла Дзмітрыеўна, канцэртмайстар Кулакоўская Таццяна Міхайлаўна).
Безумоўна, за поспехам кожнага навучэнца-удзельніка стаяць іх настаўнікі, без каторых немагчыма было б ажыцявіць даннае мерапрыемства. Кожны з настаўнікай, падрыхтаваўшых юных музыкантаў да ўдзелу ў фестывалі, быў адзначаны Падзякай за творчы энтузіязм, прафесійную працу дзеля папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і якасную падрыхтоўку ўдзельнікаў адкрытага фестывалю беларускай музыкі “Роскі карагод”.
Фестываль завяршыўся! Але беларуская музыка будзе гучаць і далей, каб славіць родны беларускі край, падтрымліваць нашу нацыянальную культуру і аб’яднацца ў адзіны акорд ў красавіку наступнага года – ужо на другім адкрытым фестывалі беларускай музыкі “Роскі карагод”, на які мы ўсіх шчыра запрашаем!
ПОРЯДОК ВЫСТУПЛЕНИЯ НА ФЕСТИВАЛЕ
ИНСТРУКЦИЯ ОТКРЫТОГО ФЕСТИВАЛЯ БЕЛОРУССКОЙ МУЗЫКИ "РОСКІ КАРАГОД"