► НАРОДНЫЙ АНСАМБЛЬ НАРОДНОЙ МУЗЫКИ И ПЕСНИ "АСАЛОДА"

Дата: 27 января 2016 в 12:29, Обновлено 1 апреля в 11:30

Ансамбль народнай музыкi i песнi "Асалода" 

заснаваны ў 1990 годзе. Спачатку калектыў iснаваў як iнструментальнае суправаджэнне дзiцячага харэаграфiчнага калектыву “Расiнкi” школы мастацтваў   г.п.Рось. Паступова пашыраліся рэпертуар i склад удзельнiкаў, мастацкiя задумкi i магчымасцi калектыву.                                                    

Творчую дзейнасть калектыву стымулюе пастаянны ўдзел у канцэртных праграмах гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Так у 2004г. ансамбль стаў удзельнікам рэспублiканскага свята “Дажынкі” (г.Ваўкавыск) і выступаў на адной пляцоўцы з вядомай беларускай спявачкай Ірынай Дарафеевай. У 2005 г. - удзельнік канцэрта, прысвечанага 1000-годдзю заснавання горада Ваўкавыска. “Асалода” - удзельнік шматлiкiх прафесійных свят працаўнікоў прадпрыемстваў горада і раёна. А ў 2012г. прадстаўляў Гродзенскую вобласць на Мiжнародным кірмашу “Белагра”  працаўнiкоў сельскай гаспадаркi ў горадзе Мінску.

Асноўным напрамкам творчай дзейнасцi “Асалоды” з´яўляецца зварот да рэгiянальных асаблiвасцей Гродзенскай вобласцi. Рэпертуар калектыву складаецца не толькi з твораў усiм вядомых кампазiтараў, але i з не меньш яскравай музыкi аўтараў Ваўкавышчыны.

Удзельнiкi “Асалоды” знаходзяцца ў пошуку новых творчых iдэй, магчымасцей, iх мастацкага i сцэнiчнага ўвасаблення, адлюстравання ў сваёй дзейнасцi невычэрпнай крынiцы вобразаў народнай творчасцi.

За час існавання ансамбль быў актыўным удзельнікам шматлікіх конкурсаў, фестываляў, аглядаў.

2010 г. - дыпламант абласнога агляду-конкурсу аматарскіх каллектываў інструментальнага жанру ў намінацыіі “ансамбль народных інструментаў”.

Пленным для калектыву быў 2011 г.: лаўрэат III ступені VII абласнога фестывалю народнай музыкі “Зайграйце, музыкі” ( г.Ліда) у намінацыі “інструментальны ансамбль”; лаўрэат III ступені  XIV Міжнароднага  фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” ( г.Паставы ) у намінацыях “саліст-інструменталіст” (Н.Жук, цымбылы), “прыпеўкі” і “інструментальны ансамбль”.

2012 г. - ўдзельнік і дыпламант свята народнай музыкі “Баранавіцкі фэст” ( г.Баранавiчы ). 2 верасня 2012г.– удзельнік адбора тэлевізійнага праэкта тэлеканала АНТ “Песні маёй краіны”. КАЛЕКТЫЎ АТРЫМАЎ НАЙМЕННЕ "НАРОДНЫ"!

2013 г. - ўдзельнік і дыпламант рэгіянальнага свята “Свіслацкі кірмаш” . Узнагароджаны за захаванне нацыянальных традыцый і удзел у рэгіянальным свяце “Свіслаці кірмаш”.

2014 г. – дыпламант XXI фестываля “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”. За ўклад у развіццё культурнай спадчыны, захаванне нацыянальных традыцый.

2016 г. – дыпламант XI Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур г. Гродна. Узнагароджана дыпломам кіраўнік ансамбля Мазурчык Ж.У. за лепшую рэжысуру праграмы.

2016 г. – дыпламант XXIII фестываля “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток” за ўклад у развіццё культурнай спадчыны, захаванне нацыянальных традыцый.

2016 г. – калектыў узнагароджаны дыпломам Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі за эффектыўную працу па развіццю мастацкай самадзейнасці ў прафсаюзнай арганізацыі, стабільную канцэртную дзейнасць і актыўны ўдзел у нядзелі прафсаюзнай культуры.

2016 г. - калектыў узнагароджаны дыпломам Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі за высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у нядзелі “Культурны марафон”.   

2015 г.-2016 г. – “Асалода” актыўна ўдзейнічала ў наступных канцэртных праграмах: “Дажынкі 2015” (г.п. Рось), перадвыбарным канцэрце “Мы за Беларусь”, канцэрце “Мы улыбкой пламенной согреты” (Дзень маці д.Дубаўцы), свята да Дня авіяцыі, “Дыжынкі 2016” (а/г Няверавічы), Юбілейным канцэрце да 30-годдзя Роскай ДШМ, удзел у канцэрце да Дня работнікаў культуры, у ўрачыстым пасяджэнні Савета Ваўкавыскага раённага аб ̉яднання прафсаюзаў, удзел у канцэрце да Свята работнікаў сельскагаскападарчай і перапрацоўчай прамысловасці (г.п Рось), у канцэрце “Добры настрой” да ўсенароднага Дня барацьбы са СНІДам (г. Ваўкавыск).

2017 г. – Дыпламант II ступені II Адкрытага регіянальнага фестываля-конкурса аркестраў і ансамбляў струных народных інструментаў “Поющие струны”.

2017 г. – Лаўрэат III ступені ў намінацыі “ансамбль музыкі і песні” у VIII Абласным фестывалі народнай музыкі “Зайграйце, музыкі”.

            Галоўнай мэтай сваёй дзейнасцi калектыў вызначае стварэнне атмасферы радасцi i добрага настрою слухачоў, асалоды ад сумеснага музыцыравання i далучэння да багатых духоўных каштоўнасцей продкаў.

2018 г. – калектыў узнагароджаны Дыпломам "Лепшы інструментальны ансамбль" у раённым аглядзе-конкурсе "Беларусь - мая песня", Дыпломам Лаурэата 3 ступені Абласнога этапа Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурса "Новыя імёны Беларусі"

2019 г. – калектыў узнагароджаны Дыпломам "Лепшы інструментальны ансамбль" у раённым аглядзе-конкурсе "Беларусь - мая песня", Дыпломам за лепшую інструментальную групу ў Абласным конкурсе ансамбляў беларускай музыкі і песні, які адбыўся ў межах Дня беларускага пісьменства (г.Слонім)

2020 г. - ансамбль "АСАЛОДА" пацвердзіў найменне "Народны"!

2021 г. – Дыплом Лаурэата 3 ступені Міжнароднага конкурса мастацтва "GrodnoStar",  Дыплом Лаурэата 2 ступені ІІІ Адкрытага рэгіянальнага фестываля фальклору і рамёстваў "Галасы традыцый" (Карэлічы) 

2022 г. – Дыплом Лаурэата 2 ступені Міжнароднага тэлепраэкта "Кубок дружбы" (Мінск)

2023 г. - ансамбль "АСАЛОДА" пацвердзіў найменне "Народны"!

              Адбыўся канцэрт Народнага ансамбля народнай музыкі і песні "Асалода" "Вас вітае Асалода!"

2024 г. – Дыплом Лаурэата 3 ступені Абласнога адкрытага конкурса "Ляці, наша песня!" (Гродна) сумесна з дзіцячым ансамблем "Рамоначкі", харэаграфічным калектывам "Расінкі". Калектыў прыняў удзел у запісе тэлепраграмы "Надзея на сяло" Гродненскага тэлебачання.

2025 г. – Дыплом Лаурэата 3 ступені Міжнароднага конкурса мастацтва "GrodnoStar".

               30 верасня адбыўся канцэрт Народнага ансамбля народнай музыкі і песні "Асалода" "Свята з Асалодай" у Ваукавыскім сацыяльным пансіянаце "Цеалін", прысвечаны Дню сталых людзей.

               21 лістапада ў Роскай ДШМ адбыўся канцэрт Народнага ансамбля народнай музыкі і песні "Асалода" "Добры вечар з Асалодай!", прысвечаны 35-годдзю заснавання калектыва.

2026 г. – Кіраўнік ансамбля Жанна Мазурчык узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны ўклад у развіцце і прапаганду беларускай культуры.

               14 лютага Народны ансамбль народнай музыкі і песні "Асалода" атрымаў Дыплом за ўдзел у абласным фестывалі-конкурсе калектываў інструментальнага жанру "Мелодыі Гродзеншчыны" (г.Свіслач)

Народный ансамбль АСАЛОДА "Ой хацела мяне маць..."

Народный ансамбль АСАЛОДА "Пераборы"

Народный ансамбль АСАЛОДА ""Як пагнала бабуленька куранятак пасці...""

Концерт народного ансамбля АСАЛОДА "Сустракай вясну з АСАЛОДАЙ"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.