Літаратурна-музычная вечарына "Мілагучнае матчына слова"
8 верасня 2017 года ў нашай школе адбылася літаратурна-музычная вечарына "Мілагучнае матчына слова", прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Ва ўтульнай зале на роднай беларускай мове гучалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Яна Чачота, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна... Адначасова дэманстраваўся відэарад з фатаздымкамі знакамітых дзеячаў беларускай культуры (Францыска Скарыны, Ефрасінні Полацкай...) і самых вядомых старажытных мясцін Беларусі. Падчас апавядання пра гістарычнае мінулае нашай краіны гучала інструментальная і вакальная музыка беларускіх аўтараў у выкананні вучняў і настаўнікаў нашай школы, а таксама адбылася віктарына сярод гледачоў "Як ты ведаеш сваё мінулае?". Падрыхтавала сцэнарый вечарыны і правяла яе загадчык музычна-тэарэтычнага аддзялення, настаўнік Станкевіч Іна Уладзіміраўна. Падрабязнасці - у нашым фотаальбоме.