З ПЕРАМОГАЙ!

Дата: 9 мая в 12:58
7 просмотров

З ПЕРАМОГАЙ, ЗЕМЛЯКІ!
8 МАЯ настаўнікі Роскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, які адбыўся ў скверы да 40-годдзя Перамогі ля брацкай магілы ў г.п.Рось.
Я – дачка ветэрана,
і па гэтай прычыне
мне баляць яго раны
ад Вялікай Айчыннай.

Спеваком мог стаць тата,
але голасам дзіўным
ён з акопаў салдатаў
паднімаў – «За радзіму!».

Ён фарсіраваў Одэр
і дайшоў да Рэйхстага,
дзе знайшлі яго Ордэн
і Медаль «За адвагу».

Ён прынёс перамогу
на плячах сваіх мужных,
на руках сваіх дужых.
з той нялёгкай дарогі.

Ён вярнуўся дахаты,
да зямлі сваёй весняй,
даў жыццё мне і брату,
і дзяцінства, як песню.

Ён спяваў пра «Кацюшу»
і пра «Корб блюмэн бляў»,
успамінамі ўзрушваў
пра сяброў сваіх слаўных…

Я – дачка ветэрана,
і пакуль маё сэрца
ад яго стыне ранаў,
будзе мір на планеце.
Л. Кебіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.