І АДКРЫТЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫКІ "РОСКІ КАРАГОД"

Дата: 26 апреля в 14:11
7 просмотров

25 красавіка ў Роскай ДШМ адбыўся І адкрыты фестываль беларускай музыкі “Роскі карагод”! Як на любым творчым спаборніцтве, на фестывалі працавала прафесійнае журы:
- Матавіцкая А.А. - лаурэат міжнародных конкурсаў, член беларускага Саюза музычных дзеячаў, аўтар 25 музычных зборнікаў, кампазітар;
- Іванова Н.М. - галоўны спецыяліст аддзела культуры Ваўкавыскага РВК;
- Дзямешчык Л.М. - намеснік старшыні Ваўкавыскай раеннай арганізацыі РГА “Белая Русь”!
Усе 53 удзельніка фестываля атрымалі Граматы за паспяховае выступленне і прызы!
11 выканаўцаў былі ўзнагароджаны Дыпломамі за перамогу ў намінацыях: “юны віртуоз”, “надзея сцэны”, “музыкальная душа”, “за адданасць народным традыцыям”, “адзінства і гармонія”!
Гран-Пры фестывалю журы прысуддзіла Аўтух Маргарыце з ДУА “Краснасельская ДШМ”!
Яшчэ 5 удзельнікаў былі адзначаны спецыяльнымі прызамі ад арганізатараў фестываля і Ваўкавыскай раеннай арганізацыі РГА “Белая Русь”!!!
Атрымалася сапраўднае СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫКІ!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.