ДОБРЫ ВЕЧАР З АСАЛОДАЙ!!!

Дата: 22 ноября 2025 в 14:29
13 просмотров

Канцэрт "Добры вечар з "Асалодай", прысвечаны 35-годдзю заснавання Народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Асалода”, прайшоў у Роскай дзіцячай школе мастацтваў 21 лістапада!

Прыгожыя музычныя кампазіцыі, гумар, танцы — усё гэта стала сапраўдным падарункам для гасцей свята. Падзякаваць удзельнікам ансамбля за натхнëную працу, таленавітае, заўсёды пранікнёнае і жывое выкананне музычных твораў прыйшлі прадстаўнікі у́станоў і арганізацый.

Вечар атрымаўся сапраўды яркім і непаўторным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.