ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕДАРУСЬ!
3 ліпеня калектыў Роскай дзіцячай школы мастацтваў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У жывых карцінах мы прыгадалі жудасныя старонкі нашай гісторыі: абарону Брэсцкай крэпасці, растрэл мірных жыхароў, спаленыя вёскі. Усклалі кветкі ля брацкай магілы.
Дзень Незалежнасці - адно з самых значных святаў для кожнага беларуса. Гэта сімвал гераічнага мінулага нашага народа, сімвал мужнасці і нязломнай сілы духа ў імкненні да міру на роднай зямлі!
Наш святы абавязак захаваць памяць пра вялікі подзвіг народа-пераможцы!