ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ!
9 МАЯ настаўнікі Роскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі! У скверы нашага паселка ля брацкай магілы мы яшчэ раз прыгадалі гады ліхалецця і падзякавалі за мір і пакой на роднай зямлі!
Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.
Таварыш! Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!
П.Броўка