Дзень Незалежнасці!
1 ліпеня наша школа прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ля брацкай магілы воінаў-вызваленцаў ў скверы пасёлка Рось.
Дзень Незалежнасці – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Алесь Ставер