17 верасня - Дзень народнага адзiнства!
17 верасня ў нашай школе адбылося ўрачыстае святкаванне Дня народнага адзiнства. Увесь вечар у выкананні вучняў, ансамбля скрыпачоў, вакальнага гурта "Рамоначкі" і народнага ансамбля народнай музыкі і песні "Асалода" гучала народная музыка і творы беларускіх кампазітараў і паэтаў. Разам з вядучай, Станкевіч Інай Уладзіміраўнай, гледачы прыгадвалі славутых дзеячаў Беларусі, складалі прыказкі пра Радзіму. У салідарнасці, згуртаванасці і паразуменні, веданні традыцый, мовы і гісторыі сваёй краіны, павазе да старэйшага пакалення - у гэтым сіла нашага народа!