Музычна-краязнаўчае падарожжа "Квітней, Ваўкавышчына, хараством Прынёманскага краю!" 22.01.2020
80-годдзю ўтварэння Ваўкавыскага раёна было прысвечана музычна-краязнаўчае падарожжа "Квітней, Ваўкавышчына, хараством Прынёманскага краю!",
праведзенае ў чытальнай зале Роскай гарпасялковай бібліятэкі 22 студзеня для навучэнцаў Роскай сярэдняй школы №2 і гурткоўцаў Роскага аддзялення раённага цэннтра рамёстваў. Бібліятэкар Сухоцкая І.А. распавяла дзецям аб утварэнні раёна, самых значных падзеях, якія адбыліся за 80гадоў. Былі паказаны прэзентацыя да 80-годдзя Ваўкавыскага раёна і фільм-прэзентацыя аб г.п. Рось. Бібліятэкар Святлана Свірыдава падзялілася сваёй творчасцю з гасцямі мерапрыемства, прачытаўшы вершы "Мой родны пасёлак Рось” і "Роскі парк". На працягу сустрэчы гучалі музычныя нумары ў выкананні вучняў музычнага аддзялення нашай школы: Зарыхта Маргарыты, Ішчук Серафімы, Скопінай Дар'і і Земляковай Алісы. Для гасцей была прадстаўлена выстава малюнкаў "Малюем родныя мясціны" навучэнцаў аддзялення выяўленчага мастацтва.
Падрабязнасці - у нашым фотаальбоме.